Законным представителям учащихся

ПАРАДЫ БАЦЬКАМ:

ЯК ЗМАГАЦЦА З АЛКАГАЛІЗМАМ І НАРКАМАНІЯЙ

СЯРОД ПАДЛЕТКАЎ

  1. Старайцеся даведацца як мага болей пра ўсё, што датычыць злоўжывання алкаголем і наркотыкамі. Будучы ўзброены ведамі, вы будзеце мець перавагу.
  2. Трымайцеся цвёрдай пазіцыі, якая б ясна паказвала вашаму дзіцяці, што вы ніколі не дазволіце яму ўжываць алкаголь і наркотыкі. Пастаянна нагадвайце яму пра гэта.
  3. Падмацуйце сваю ўстаноўку на адмову ад алкаголю і наркотыкаў дакладнымі правіламі здаровых паводзін і нястомна сачыце за іх выкананнем.
  4. Не чакайце, пакуль у вашага дзіцяці ўзнікнуть яўныя прыкметы таго, што яно пачало выпіваць ці ўжываць наркотыкі. Не давайце вашаму дзіцяці заспець вас знянацку. Прытрымлівайцеся ў гэтым пытанні здаровага скептыцызму.
  5. Калі вы западозрылі, што ваша дзіцё выпівае, не рабіце выгляд, быццам нічога не здарылася. Пільна прыглядайцеся да яго і трымайце сітуацыю пад кантролем. Завядзіце дзённік, у які запісвайце ўсе асаблівасці паводзінаў вашага дзіцяці, пазначаючы дату і час.
  6. Перш чым правесці са сваім дзіцём сур’ёзную размову, складзіце для сябе спіс довадаў, каб растлумачыць, чаму патрэба ў такой размове ўзнікла.
  7. Размову з дзіцём праводзьце толькі, калі яно ў нармальным цвярозым стане і калі вы спакойны і трымаеце сябе ў руках.
  8. Галоўную ўвагу ў размове з дзіцём канцэнтруйце на яго паводзінах, карыстайцеся канкрэтнымі прыкладамі і выказвайцеся спакойна і стрымана. Падкрэслійце, што абуральнымі для вас з’яўляюцца менавіта паводзіны, выкліканыя алкагольным ап’яненнем, а не само вашае дзіцё.
  9. Не разлічвайце адразу на згоду. Будзьце гатовы, што размова выкліча ў вашага дзіцяці раздражненне. Чакайце такіх словаў як: ”Ты мне не верыш…Я не п’ю… У мяне няма ніякіх праблем з алкаголем…Ты ўвогуле пра мяне ніколі не клапоцішся”. Трэба чакаць, што дзіцё паспрабуе націснуць на вашыя пачуцці. Але ваша цвёрдая забарона якраз і будзе для яго вашым найлепшым клопатам.
  10. Калі заўважыце, што дзіцё ўсё-ткі не паважае прынятыя ў вашай сям’і нормы ў адносінах да наркотыкаў і алкаголю, зрабіце тое, пра што загадзя яго папярэджвалі.  Падкрэсліце, што дзейнічае так толькі праз свае любоў да яго і клопат і ў найлепшых яго інтарэсах.
  11. Вельмі важна, каб абое бацькоў былі аднадушныя і паслядоўныя ў сваіх падыходах. Яны павінны трымацца разам і не даваць дзіцяці гуляць на супярэчнасцях між сабой.
  12. Калі вашае дзіцё ўвесь час парушае вашыя нормы і не перастае выпіваць, прадумайце, як можна было б яго ўгаварыць паказацца спецыялісту.
  13. Калі вашае дзіцё часта выпівае, прапануйце яму кантракт аб паводінах. Калі ж дзіцё будзе аднеквацца, сцвярджаючы, што ніякіхт праблем у яго няма, скажыце, што  ў такім выпадку кантракт будзе выканаць лёгка.
  14. Адмятайце толькі непрымальныя паводзіны, а не вашае дзіцё як асобу. Выяўляйце сваю любоў да яго незалежна ні ад якіх умоваў.
  15. Застачаючыся цвёрдым у сваіх устаноўках, ніколі не адмаўляйце дзіцяці ў магчымасці што-небудзь выказаць ці абмеркаваць. Ваша залішняя жорсткасць можа толькі выклікаць “маўклівы байкот” у вашага дзіцяці. Але вы – дарослыя, і ў тым, каб дзверы для размовы заўсёды былі адчыненыя,-  ваш клопат.
  16. Не папракайце сябе ў тым, што ў вашага дзіцяці ўзніклі праблемы, звязаныя з алкаголем ці наркотыкамі.
  17. Не мучце сябе. Падумайце, якія арганізмы і ўстановы па месцы вашага жыхарства маглі б дапамагчы вам у вырашэнні алкагольных праблем.


Вернуться в раздел Законным представителям учащихся

Контакты

(2346)41024
lobodal@mail.ru

ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты

Добро пожаловать!

Успешно сдать ЦТ

2018

Картинки по запросу год малой родины в беларуси

Проект

Образование онлайн

Безопасность и право

Опрос


Сервис опросовfont-size: 80%;">Сервис опросов

Мы в СЕТИ