Новости

13 февраля 2017 г.

Пяты гімназічны інтэрактыўны фестываль “Я люблю Беларусь!” адбыўся днямі на базе “Гімназіі г. Хойнікі”. Фестываль штогод праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага калектыву i кiраунiцтва гімназіі пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Хойніцкага райвыканкама. На гэты раз мерапрыемства прысвячалася Году навукі.

Удзел у фестывалі прынялі каманды раённых гімназій Брагіна, Калінкавіч, Ельска, а таксама сярэдніх школ № 1, 2 Хойнікаў, Глінішчанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы імя І.П. Мележа, Казялужскай, Стралічаўскай, Судкоўскай сярэдніх школ Хойніцкага раёна.

Фестываль праводзіўся для вучняў 4-9 класаў, у саставе каманд было па шэсць вучняў ад кожнай паралелі і кіраўнік. Асноўным мерапрыемствам фестывалю было выкананне і абарона экспрэс-даследаванняў ў розных напрамках. Арганізатары прадаставілі неабходную літаратуру, лабараторнае абсталяванне, забяспечылі работу кансультантаў, з роляй якіх выдатна справіліся навучэнцы гімназіі.

Адкрыццё фестывалю пачалося маляўнічым самапрадстаўленнем каманд “Няхай жыве школа!”, падчас якога вучні літаральна на працягу хвіліны здолелі эфектыўна  і адметна прэзентаваць сябе перад журы і гледачамі. Свята інтэлекту пачалося!    

Галоўнымі для кожнай каманды сталі экспрэс-даследаванні. Апрача гэтага каманды прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Універсітэт Навук”, фізкультурна-аздараўленчым мерапрыемстве “Лаві момант!”. Падчас усіх выпрабаванняў хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі інтэлектуальныя і лідарскія якасці, праявілі імкненне да перамогі, таму журы няпроста было вызначыцца з прызёрамі.

Уважліва прааналізаваўшы ацэначныя лісты выступленняў каманд журы назвала пераможцаў пятага інтэрактыўнага фестывалю: першае месца – раённая гімназія Ельска і Стралічаўская сярэдняя школа Хойніцкага раёна; другое – Судкоўская сярэдняя школа і гімназія г.п. Брагін; трэцяе месца занялі каманды гімназіі г. Калінкавічы і сярэдняя школа №2.             

Святлана ДРОЗД,

выхавацель групы падоўжанага дня

                           гімназіі г. Хойнікі      

+1 +-

Вернуться в раздел Новости

Контакты

(2346)41024
gimnaziya_hnk@mail.gomel.by

ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты

Выпускникам

Летние каникулы

Школа интересных каникул»: как ваши дети могут провести лето-2020 ...

Добро пожаловать!

Спасибо за Победу!

Выборы 2020

Выборы Президента Республики Беларусь - 2020

Беларусь моя

Онлайн-обучение

ШАГ

Постоянная рубрика

Проект

Электронная школа

Безопасность и право

Бюро находок

Мы в СЕТИ