| Вернуться на исходную страницу

РОЧС информирует

З мэтай папярэджання гібелі людзей ад пажараў і знешніх прычын у Хойніцкім раёне у рамках рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам" работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе.

Пераважная колькасць пажараў адбываецца менавіта ў жылле і найбольшай увагі да сябе патрабуюць сацыяльна ўразлівыя і неабароненныя катэгорыі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна.

На гэтым тыдні гэтая праца была праведзеная ў населеных пунктах Вялікаборскага, Паселіцкага, Стралічаўскага, Барысаўшчынскага, Алексіцкага і Судкоўскага сельвыканкамаў.

Галоўнай мэтай наведвання домаўладанняў - аказанне дапамогі тым, хто з-за шаноўнага ўзросту або фізічнага стану, мае патрэбу ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання.



Вернуться в раздел РОЧС информирует
Открыть раздел Воспитательная работа

| Вернуться на исходную страницу