Новости

21 февраля 2021 г.
21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы

❤ Сёння - Дзень роднай мовы. Трымай некалькі фактаў пра беларускую мову:

⭐ Літаратурная беларуская мова надзвычай багатая: па розных ацэнках, яна налічвае ад 250 000 да 500 000 слоў.

⭐ Скульптурным увасабленнем адметнасці нашай мовы з‘яўляецца помнік літары «Ў» у Полацку.

⭐ Паводле ЮНЕСКА, наша мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.

⭐ Беларуская мова мае тры алфавіты: кірылічны, самы распаўсюджаны сёння, пачаў ужывацца ў XIV ст.; лацінка з’явілася ў XVI ст.; па-беларуску арабскай вяззю пісалі татары, якія аселі ў Беларусі пасля ардынскіх набегаў.

⭐У беларускай мове выкарыстоўваліся два правапісы. Закладзены ў 1918-м мовазнаўцам і грамадска-палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам правапіс на сёння называецца класічным, або "тарашкевіцай". У 1933-м, а таксама ў канцы 1950-х правапіс змянілі ў рамках рэформаў. Рэфармаваны правапіс мае нефармальную назву "наркамаўка". Пасля ўступлення ў сілу правапіснага закона 2008-га ён канчаткова замацаваў за сабой статус афіцыйнага правапісу.

 

⭐ У выніку шматгадовага суіснавання беларускай і расійскай мовы з‘явілася так званая трасянка. Лічыцца, што гэтая моўная з‘ява стала наступствам камунікацыі пераважна беларускамоўнага вясковага насельніцтва з расійскамоўным горадам.

⭐ 21 лютага, у Сусветны дзень роднай мовы беларусы традыцыйна пішуць агульнанацыянальную дыктоўку. Упершыню яна прайшла 23 сакавіка 2008 года.

+3 +-

Вернуться в раздел Новости

Выберите язык сайта

Контакты

(2346)41024
hnkgimnaziya@roohoyniki.by

ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты

2024

Выпускникам

Добро пожаловать!

Родительский универ

РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ — Ещё один сайт на WordPress

Психологическая помощь

ШАГ

Память

Память и боль белорусской земли | Гомельская область | Гомель

Безопасность и право

Нет наркотикам!

Мы в СЕТИ