РОЧС информирует

У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены размовы ў працоўных калектывах аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фабрыка мастацкіх вырабаў». 

Выратавальнікі распавялі аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы, вобласці і раёне, паказаўшы асноўныя прычыны ўзгаранняў. Прысутныя на выступе работнікаў раённага аддзела даведаліся пра карысць і неабходнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прынцыпе працы і спосабе ўстаноўкі, нагадалі аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. 

Як адзначылі выратавальнікі: «Зімовы перыяд – гэта той час, калі павялічваецца колькасць пажараў у жылым фондзе. І гэта невыпадкова: вельмі часта грамадзяне не звяртаюць увагу на “нязначныя” парушэнні ў пытаннях бяспекі. Адсутнасць перадтопкавага ліста перад печчу, карыстанне самаробнымі, а падчас і няспраўнымі электапрыборамі, пакінутыя на відным месцы запалкі ў мнагадзетнай сям’і – гэтыя моманты, з пункту гледжання пэўнай часткі насельніцтва насельніцтва, “не такія ўжо і важныя парушэнні”. На жаль, статыстыка гаворыць пра іншае: часцей за ўсё менавіта “нязначныя” парушэнні і прыводзяць да значных трагедый».

Не засталіся па-за ўвагай і бяспечныя паводзіны грамадзян на лёдзе, а таксама пакіданне дзяцей адных без нагляду. У ходзе выступленняў працоўным калектывам былі прадстаўлены відэафільмы «Бяспека у кожны дом!" і "Дзеянні пры пажары». Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных уручылі памяткі па пажарнай бяспецы.

 

 



Вернуться в раздел РОЧС информирует
Открыть раздел Воспитательная работа

Выберите язык сайта

Контакты

(2346)41024
hnkgimnaziya@roohoyniki.by

ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты

2024

"Марафон единства"

Выпускникам

Добро пожаловать!

Родительский универ

РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ — Ещё один сайт на WordPress

Психологическая помощь

Безопасность и право

ШАГ

БУДУЩЕЕ СТРАНЫ

Память

Память и боль белорусской земли | Гомельская область | Гомель

Нет наркотикам!

Мы в СЕТИ