Новости

25 октября 2021 г.
25 кастрычніка – Міжнародны дзень школьных бібліятэк

Штогод у чацвёрты панядзелак кастрычніка многія краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень школьных бібліятэк (International School Library Day). Сёлета гэта 25 кастрычніка.

Святкаванне Міжнароднага дня школьных бібліятэк было ўстаноўлена ў 1999 годзе па ініцыятыве ЮНЕСКА і Міжнароднай асацыяцыі школьных бібліятэк (IASL) і накіравана на прыцягненне ўвагі грамадства да стану школьных бібліятэк, фарміравання і папаўнення іх літаратурных фондаў.

Сёння мэта кожнай школьнай бібліятэкі – забяспечыць усім членам супольнасці ўстановы адукацыі роўны доступ да інфармацыі, а галоўнае адрозненне школьных бібліятэк ад публічных заключаецца ў тым, што яны арыентаваны галоўным чынам на вучняў і каардынуюць усе інфармацыйныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ва ўстановах адукацыі. Доступ да ўсіх рэсурсаў школьных бібліятэк, як правіла, бясплатны. Гэта дазваляе вучням па-за залежнасці ад іх сацыяльна-эканамічнага статусу атрымліваць неабходныя для навучання веды.

Актуальная праблема сучасных школьных бібліятэк у самых розных краінах свету – гэта развіццё інфармацыйнай пісьменнасці ў школьнікаў, бо сёння кожны з іх сутыкаецца з магутным інфармацыйным патокам і павінен навучыцца правільна шукаць інфармацыю, правяраць яе актуальнасць, аналізаваць, структураваць, сінтэзаваць і непасрэдна прымяняць на практыцы.

З 2008 года адзначаецца месячнік школьных бібліятэк. Гэта дае магчымасць іх кіраўнікам па ўсім свеце выбраць найбольш зручны дзень ці тыдзень, каб нагадаць пра важнасць існавання сховішчаў ведаў для вучняў і настаўнікаў, а ўсім тым, хто карыстаецца іх паслугамі, павіншаваць школьнага бібліятэкара.

Паважаныя школьныя бібліятэкары! Са святам! Няхай ваша высакародная цяжкая праца ніколі не застаецца па-за ўвагай, няхай куток ведаў – школьная бібліятэка – будзе перапоўнены чытачамі, няхай папаўняюцца кніжныя фонды новымі цікавымі творамі! Больш нагод для радасных усмешак і шчаслівага смеху!

НІА

+4 +-

Вернуться в раздел Новости

Выберите язык сайта

Контакты

(2346)41024
hnkgimnaziya@roohoyniki.by

ул. Лермонтова, д. 16, 247618, г. Хойники, Гомельская обл.,
Открыть контакты

2024

Выпускникам

Добро пожаловать!

Родительский универ

РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ — Ещё один сайт на WordPress

Психологическая помощь

ШАГ

Память

Память и боль белорусской земли | Гомельская область | Гомель

Безопасность и право

Нет наркотикам!

Мы в СЕТИ